Вы тут

Арцыбіскуп Кандрусевіч: нам патрэбныя не рэфарматары і рэвалюцыянеры

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у Стоўбцах / catholic.by

7 сакавіка арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў адпустовую ўрачыстасць у парафіі святога Казіміра ў Стоўбцах.

У новазбудаваным касцёле ён правёў імшу. У сваёй казані арцыбіскуп звярнуўся да каралевіча Казіміра, памяць якога ўшаноўвалі напярэдадні — 4 сакавіка. 

Ён нагадаў, што гэты высакародны малады чалавек вызначаўся справядлівасцю, клопатам пра бедных і пабожнасцю, асаблівай пашанай да Эўхарыстыі і любоўю да Панны Марыі. Пры гэтым Кандрусевіч дадаў, што святы Казімір быў чалавекам мудрым, але ведаў, што важнейшаю за мудрасць з’яўляецца любоў. Ён заклікаў вернікаў ісці шляхам Казіміра.

"Мы жывем у такі час, калі натуральныя рэчы, вырабы і нават ежа замяняюцца штучнымі, бо яны таннейшыя. Але ніколі таннейшымі не могуць быць маральныя каштоўнасці. Яны не могуць дэвальвавацца",цытуе сайт catholic.by словы арцыбіскупа.

На заканчэнне іерарх заявіў: "У кожную эпоху гісторыі чалавецтва патрэбныя не столькі рэфарматары і рэвалюцыянеры, колькі людзі мудрыя і святыя".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.