Arctic Monkeys знялі кліп пра п'яныя галюцынацыі свайго фронтмэна (відэа)

Arctic Monkeys прэзентуюць новае відэа на песню "Why’d You Only Call Me When You’re High?" — "Чаму ты тэлефануеш мне, толькі калі ты пад кайфам?".

Галоўны герой кліпу — фронтмэн Алекс Тэрнэр. Спачатку ён паўстае перад гледачом у стане моцнага алкагольнага ап'янення і піша смс сваёй дзяўчыне Стэфані. Потым музыка пагружаецца ў свет сваіх паранаідальных галюцынацый. У гэтым свеце ёсць і гадзіннікі, што сцякаюць, як вада, у духу Сальвадора Далі, і тэлефоны, якія запаўзаюць пад скуру.


"Why’d You Only Call Me When You’re High?" — трэці сінгл з будучага альбома гурта "АМ", рэліз якога мае адбыцца праз месяц — 9 верасня.
 

Фота: alt-sector.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі