"АМ" ад Arctic Monkeys выкладзены для праслухоўвання

Новая пласцінка Arctic Monkeys "АМ" з'явілася на iTunes. З альбомам, афіцыйны рэліз якога адбудзецца 9 верасня, можна пазнаёміцца бясплатна. Яго складаюць 12 трэкаў, у запісу якіх ўзялі ўдзел Джош Ом і музыка The Coral Біл Райдэр-Джонс.


Пасля выхаду альбома Arctic Monkeys рушаць у тур па Вялікабрытаніі і адыграюць 9 канцэртаў у падтрымку "АМ" .

Паводле nme.com


Фота: consequenceofsound.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі