Арастовіч пажадаў Лукашэнку зрабіць правільны выбар

Аляксандр Лукашэнка рыхтуецца да вайны

Аляксандр Лукашэнка рыхтуецца да вайны / president.gov.by

Былы дарадца кіраўніка офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч пажадаў Аляксандру Лукашэнку зрабіць правільны выбар. Ён лічыць, што ў яго "з'явіцца шанец часткова адбяліць сваё імя ў гісторыі Беларусі ці назаўжды замацавацца ў статусе тырана і народнага злачынцы"

"Калі ён пойдзе на мірную перадачу ўлады праз справядлівыя выбары і зможа запусціць дэмакратычныя змены ў Беларусі — народ яму многае зможа дараваць, калі не — прымусіць свабодалюбівы народ сваёй краіны зноў пайсці рэвалюцыйным шляхам, што можа прывесці да непрадказальных наступстваў. Лёс самога Лукашэнкі тады можа быць нялёгкім", кажа Арастовіч у інтэрв'ю Радыё Рацыя.

Аляксей Арастовіч перакананы, што рана ці позна Беларусь будзе свабоднай. "Беларусь размешчана ў такім месцы, што без яе немагчымыя сур'ёзныя аб'яднанні свабодных краін Усходняй Еўропы, — кажа ён. — Гэта разумеюць як найбліжэйшыя суседзі, так самі беларусы... Беларусы добра засвоілі жудасныя ўрокі мірнага пратэсту [2020-га], але пакуль Пуцін захоўвае сваю ўладу ў РФ, то курс і рэжыму ў самой Беларусі хутчэй за ўсё будзе захоўвацца. Калі рэжым у Крамлі будзе губляць кантроль, беларускі народ будзе павялічваць шанцы на кардынальныя змены ў краіне".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі