Арастовіч патлумачыў, чаму Пуцін адмовіўся ад штурму "Азоўсталі"

Арастовіч патлумачыў, чаму Пуцін адмовіўся ад штурму "Азоўсталі"

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч патлумачыў, чаму Уладзімір Пуцін адмовіўся ад штурму "Азоўсталі" ў Марыупалі. Справа зусім не ў тым, што ён шкадуе сваіх салдат, а ў тым, што яму неабходна ўзмацніць расійскія войскі на Данбасе.

"Гэта азначае наступнае — яны не могуць фізічна ўзяць "Азоўсталь", яны гэта зразумелі — яны панеслі там велізарныя страты", — кажа Арастовіч. А вядомы расійскі дыверсант, палкоўнік ФСБ у адстаўцы Ігар Стралкоў піша, што падчас штурму загінулі б "сотні найлепшых байцоў", якіх у выніку вырашылі захаваць.

Аляксей Арастовіч прагназуе, што частку расійскіх войск з Марыупаля адправяць на поўнач — для ўдзелу ў баях за выхад на адміністрацыйныя межы Луганскай і Данецкай абласцей. Але ён не верыць, што ім удасца гэтага дасягнуць. А тое, што Масква стала перадчасна абвяшчаць пра "перамогі", Арастовіч тлумачыць усведамленнем імі "бесперспектыўнасці сваёй апошняй актыўнай аперацыі на гэтым этапе вайны".

Пра тое, што штурм "Азоўсталі", якую ўтрымліваюць тысячы ўкраінскіх байцоў, адмяняецца, Пуцін заявіў 21 красавіка. Ён загадаў заблакаваць іх там ("каб муха не праляцела"). Адначасова Кіеў патрабуе ад Масквы тэрмінова забяспечыць гуманітарны калідор з "Азоўсталі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі