Аптэчка і вогнетушыцель могуць не спатрэбіцца пры праходжанні тэхагляду

Аптэчка і вогнетушыцель могуць не спатрэбіцца пры праходжанні тэхагляду

Дырэктар "Белтэхагляду" Юрый Лянчэўскі лічыць, што аптэчку і вогнетушэцель варта выключыць са спісу абавязковых прадметаў пры праходжанні тэхагляду. Паводле яго слоў, праверка іх наяўнасці не мае дачынення да ацэнкі тэхнічнага стану аўтамабіля. Да таго ж, кажа ён, нярэдка аптэчкі і вогнетушыцелі перадаюцца з машыны ў машыну, паведамляе interfax.by.

Лянчэўскі звяртае ўвагу на той факт, што многія патрабаванні для кіроўцаў пры праходжанні тэхагляду былі актуальныя да пераходу гэтай сістэмы ад МУС да Мінтранса. І цяпер ужо няма неабходнасці дубляваць працу той жа ДАІ.

"Я даўно казаў, што даведкі пра стан здароўя пры атрыманні дазволу на допуск не патрэбны, — гаворыць дырэктар "Белтэхагляду". — На мой погляд, можна было б сыходзіць ад многіх дакументаў у спісе дакументаў, якія прад'яўляюцца. І не толькі дакументаў".

Каб нешта змяніць у гэтай сітуацыі, неабходна дапрацоўка шэрагу нарматыўных дакументаў і Мінтрансам, і урадам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі