Вы тут

Апошнія апладысменты Аляксандру Кулінковічу (відэа)

Фота: "Наша Ніва"

У Мінску прайшла жалобная цырымонія развітання з лідарам гурта “Нейра Дзюбель” Аляксандрам Кулінковічам. Труну з целам заўчасна памёрлага музыкі выставілі ў рытуальнай залі крэматорыя на Паўночных могілках. Туды прыйшлі сотні людзей, якія праводзілі музыку апладысментамі.

Аляксандр Кулінковіч памёр раніцай 4 жніўня ва ўзросце 46 гадоў. Прычынай смерці стала недалекаваная пнеўманія, якая праходзіла схавана. Напярэдадні артысту раптоўна стала кепска і ён выклікаў хуткую. Яго даставілі ў 3-ю гарадскую клінічную лякарню, аднак уратаваць не змаглі.