Апейкін: ці можа раскалоцца алімпійскі рух?

“Што робіць Томас Бах? Ён спрабуе вайну ва Украіне параўнаць з рэгіянальнымі канфліктамі” / pingnews.com
“Што робіць Томас Бах? Ён спрабуе вайну ва Украіне параўнаць з рэгіянальнымі канфліктамі” / pingnews.com

Адсутнасць агульнай дамоўленасці аб тым, ці дапускаць да спаборніцтваў беларускіх і расійскіх спартоўцаў, можа прывесці да расколу алімпійскага руху, лічыць выканаўчы дырэктар Фонда спартовай салідарнасці Аляксандр Апейкін.

— Ідзе разлік на тое, што вайна становіцца нармальнасцю. Што робіць Томас Бах? Ён спрабуе вайну ва Украіне параўнаць з рэгіянальнымі канфліктамі. Ён кажа: а чым гэтая вайна адрозніваецца ад вайны ў Грузіі, канфлікта ў Абхазіі, ірана-іракскага канфлікта.

Ён спрабуе глабальную вайну ва Украіне параўнаць з лакальным канфліктам. Не трэба быць наіўнымі і думаць, што эліта спартовых функцыянераў будзе бараніць нейкія каштоўнасці.

Важна, каб не было эфекту даміно. Цяпер дапусцілі фехтавальшчыкаў — бо дагэтуль дапусцілі тэніс. Маўляў, ну, тэніс жа неяк выступае. Паслязаўтра дапусцяць плаўцоў, грабцоў і гэтак далей, — кажа Апейкін у размове з рэдактарам Еўрарадыё Змітром Лукашуком.

Некаторыя федэрацыі будуць дапускаць беларускіх і расійскіх спартсменаў да міжнародных спаборніцтваў, але наўрад ці гэта будзе масавая тэндэнцыя, кажа суразмоўца Еўрарадыё.

Але нельга сцвярджаць, што гэтыя працэсы сведчаць пра карумпаванасць алімпійскага руху.

— Усе федэрацыі — гэта фактычна грамадскія арганізацыі, дзе людзі маюць статус сяброў і могуць галасаваць. І чалавек можа галасаваць так, як ён хоча. Фактычна гэта цывілізацыйная барацьба паміж дыктатурай і дэмакратыяй.

Поўную размову можна паслухаць на ютуб-канале Еўрарадыё.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі