Аператыўна-аналітычны цэнтр: Мы не блакуем сайты (відэа)

Аператыўна-аналітычны цэнтр: Мы не блакуем сайты (відэа)

Аператыўна аналітычны цэнтр пры прэзідэнце (ААЦ) не займаецца блакаваннем сайтаў. Пра гэта кіраўнік ААЦ Андрэй Паўлючэнка распавёў у інтэрв'ю на тэлеканале АНТ

"ААЦ не мае функцыянальных паўнамоцтваў для блакавання сайтаў. Наогул гэты тэрмін у сучасным свеце страціў актуальнасць. Зараз заблакаваць цалкам немагчыма нічога. Можна толькі абмежаваць доступ", — патлумачыў кіраўнік адной з самых сакрэтных беларускіх спецслужбаў. 

Па яго словах, ААЦ разам з Мінсувязі выпрацавалі спосабы, як абмежаваць доступ да сайтаў. Але самі сайты, якія трапляюць у такі спіс, вызначае не ААЦ, падкрэсліў Паўлючэнка.

Між тым, сайты ў Беларусі блакуюцца рэгулярна. Рашэнне пра ўнясенне іх у "чорны спіс" прымае Міністэрства інфармацыі. Самыя гучныя выпадкі за апошнія месяцы — блакаванне грамадска-палітычных сайтаў "Беларускі партызан" і "Хартыя'97".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі