Вы тут

Апазіцыя ў парламенце — страчаны час ці рэальныя магчымасці?

Ганна Канапацкая / Еўрарадыё

Дзейны дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая ізноў балатуецца ў парламент. Яе ініцыятыўную групу зарэгістравалі, і за мандат яна будзе змагацца ў Кастрычніцкай акрузе № 97 Мінска. Вылучэнне адбываецца на фоне сапсаваных адносін з Аб’яднанай грамадзянскай партыяй, сябрам якой Канапацкая з’яўляецца, і скандалу вакол яе памочніка Дзяніса Ціханенкі. Да ўсяго, ужо вядома, што сапернікам Ганны Канапацкай будзе першы сакратар Мінскага гаркама БРСМ Сяргей Клішэвіч.

Ці мела дэпутацтва Ганны Канапацкай станоўчы эфект — што атрымалася зрабіць? Як на выбарчай кампаніі адаб’ецца адсутнасць падтрымкі з боку партыі? Ці не ўскладніць выбарчую кампанію скандал вакол памочніка дэпутата Дзяніса Ціханенкі — як гэта сітуацыя адбілася на рэпутацыі Ганны Канапацкай?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адкажа дэпутат Палаты прадстаўнікоў сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ганна Канапацкая.

Слухайце размову з Ганнай Канапацкай у 14:05 пасля выпуску навін.

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі". Там жа задавайце нашым гасцям пытанні!