Апазіцыя не хоча адмены санкцый Еўрасаюзу перад выбарамі

У мінскай сядзібе БНФ прайшло паседжанне прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сілаў. Яны абмеркавалі агульную стратэгію і сумесны план дзеянняў падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Як перадае Радыё "Свабода", сярод удзельнікаў сустрэчы былі тыя, хто папярэдне сустракаўся ў Вільні — Уладзімір Някляеў, Сяргей Калякін, Аляксей Янукевіч, Анатоль Ляўковіч, прадстаўнік аргкамітэту БХД, прадстаўнік кандыдата ад партыі "Зялёныя" Юр'я Глушакова, а таксама прадстаўнікі аргкамітэтаў па стварэнні Партыі працы і жаночай партыі "Надзея".

Па словах Анатоля Лябедзькі, удзельнікі дамовіліся да 12 жніўня выпрацаваць супольную пазіцыю і пісьмова зафіксаваць яе як супольнае рашэнне тых, хто хоча працаваць разам падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. 

Таксама сп.Лябедзька выказаўся наконт еўрапейскіх санкцыяў да Беларусі. Па яго словах, неабходна, каб апазіцыя стварыла агульнае пасланне для Брусэля, што на сёння няма ніякіх падставаў для адмены санкцый ці папярэдняга рашэння аб замарожванні іх. Калі санкцыі будуць цалкам адмененыя ў кастрычніку перад прэзідэнцкай кампаніяй, гэта было б паразай дэмакратычных сілаў Беларусі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі