Антыфэйк на "Антифейк": як на АНТ гуляюцца з беларускай статыстыкай па COVID-19

Антыфэйк на "Антифейк": як на АНТ гуляюцца з беларускай статыстыкай па COVID-19

Вядучы праграмы "Антифейк" на дзяржаўным канале АНТ накінуўся на расійскія і недзяржаўныя беларускія СМІ за навіны пра тое, што Беларусь абганяе іншыя краіны свету па колькасці выпадкаў каранавіруснай інфекцыі. На экране з'яўляецца некалькі скрыншотаў. Пасля Дзмітрый Семчанка кажа:

"Але ні ў адным з гэтых гучных загалоўкаў няма ключавога слова: "выяўленых". Дактары ўсіх перадавых краінаў свету ўжо шмат разоў казалі: колькасць хворых на каранавірус a priori нашмат вышэй, чым па афіцыйнай статыстыцы. І чым больш у канкрэтнай дзяржаве робяць тэстаў — тым больш выяўляюць хворых".

Больш тэстаў — больш новых выпадкаў COVID-19. З гэтым складана не пагадзіцца, але іншая карціна назіраецца... у Беларусі. Калі верыць Мінздароўя, колькасць тэстаў, якія штодня робяцца ў нашай краіне, апошнім часам істотна вырасла. Але больш хворых ад гэтага выяўляцць не сталі:

Антыфэйк на "Антифейк": як на АНТ гуляюцца з беларускай статыстыкай па COVID-19

Вядучы "Антифейка" тлумачыць, як "недобразычліўцы Беларусі" маніпулююць статыстыкай. Па яго словах, яны не ўлічваюць, што ў Беларусі робіцца больш тэстаў, чым у краінах, з якімі яе параўноўваюць.

Антыфэйк на "Антифейк": як на АНТ гуляюцца з беларускай статыстыкай па COVID-19
Кадр з праграмы "Антифейк"

Лічбы на экране дакладныя. Але гэта колькасць зробленых тэстаў у пераліку на 1 млн чалавек, якія жывуць у той ці іншай краіне. Абсалютныя лічбы ў недзяржаўных выданнях журналіст дзяржаўнага тэлеканала спрабуе абвергнуць адноснымі. То бок, параўноўвае тое, што параўноўваць некарэктна.

Калі ўжо Дзмітрый Семчанка лічыць, што адносныя лічбы лепшыя за абсалютныя, і больш яму падабаецца статыстыка па зробленых тэстах у пераліку на 1 млн жыхароў, дык давайце паглядзім, колькі ў Беларусі і ў суседніх з ёй краінах выяўлена выпадкаў COVID-19 на 1 млн жыхароў.

І тут Беларусь наперадзе, ды яшчэ з якім адрывам! Так што на пытанне ў загалоўку "Антифейка": "Статыстыка па каранавірусе ў Беларусі: хто і навошта чакае, што яна пагоршыцца?" — у нас ёсць адказ.

На жаль, чакаць ужо нічога не трэба. Статыстыка і так горш няма куды.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі