Антыцыклон прынёс у Беларусь пахаладанне, магчымы мокры снег

Заўтра, 10 красавіка, удзень будзе ад 2 да 9 градусаў вышэй за нуль, у начныя гадзіны месцамі магчымы невялікі мароз. Сіноптыкі прагназуюць на Віцебшчыне дождж з мокрым снегам.

 

Дажджоў стане менш толькі ў пятніцу, але месцамі прагназуецца мокры снег. Кароткачасовыя ападкі магчымыя і ў выхадныя дні.