Антраполагі аднавілі аблічча ўнука Усяслава Чарадзея

Антраполагі аднавілі аблічча ўнука Усяслава Чарадзея

Беларускія антраполагі, магчыма, аднавілі аблічча ўнука славутага полацкага князя Усяслава Чарадзея (памёр у 1101 годзе). Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Вадзім Лакіза, інфармуе БЕЛТА. Хрысціянскае пахаванне XII стагоддзя было знойдзена ў кургане ў Друцку (Талачынскі раён). Княжыч-юнак быў пахаваны ў каменным саркафагу, на якім быў знак менскіх (мінскіх) князёў Глебавічаў. Лакіза мяркуе, што найхутчэй гэта малодшы сын Глеба Менскага (Мінскага), унук Усяслава Чарадзея. Ён загінуў падчас сутыкнення ў друцкімі князямі.

Адзначаецца, што антраполагі інстытута ўпершыню аднавілі рэальнае аблічча аднаго з прадстаўнікоў полацкай дынастыі князёў. На жаль, яго пакуль не прадэманстравалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі