Аніматар Міхаіл Тумеля больш не працуе у беларускай Акадэміі мастацтваў
![Міхаіл Тумеля / minsknews.by](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/mt1.jpg.webp?itok=HscBkump)
Міхаіл Тумеля / minsknews.by
Аніматар Міхаіл Тумеля больш не працуе у беларускай Акадэміі мастацтваў. Днямі мастак забраў адтуль працоўную кніжку. Відаць, з ім не працягнулі кантракт, заўважае тг-канал "Свяшчэнны Белавуд".
"Завершыўся 15-гадовы тэрмiн майго настаўнiцтва для студэнтаў-анiматараў у сценах Беларускай дзяржаўнай акадэмii мастацтваў, — піша Тумеля ў Facebook. — Разышлicя "па пагадненнi бакоў", як запicана у зялёнай працоўнай кнiжцы".
Міхаіл Тумеля — адзін з заснавальнікаў беларускай анімацыі. Ён плённа працаваў у Беларусі і ў замежжы. Тумеля — стваральнік Пацы-Вацы, ён вёў культавую дзіцячую тэлеперадачу "Мульціклуб" (у 1994-2005 гадах).
![Аніматар Міхаіл Тумеля больш не працуе у беларускай Акадэміі мастацтваў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/12_58.jpg.webp?itok=Us6NxRtE)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.