Animal Jazz выдае новы альбом

Гурт Animal Jazz амаль скончыў працу над новым альбомам, назва якога пакуль трымаецца ў сакрэце.  Паводле паведамлення InterMedia, праца над дыскам вядзецца даўнавата, некалькі песень ужо запісаныя, а кампазіцыі "Я" і "Мы" нават выйшлі ў выглядзе сінгла.

На песню "Я" у дадатак зняты кліп, які знаходзіцца ў цвёрдай ратацыі на тэлеканале A-One, а ў хуткім часе гурт плануе зняць яшчэ адзін кліп на песню з новага альбому.

Саўнд-прадзюсарам альбому выступае Андрэй Самсонаў.

Рэліз кружэлкі плануецца на снежань, але ўжо ў першай палове верасня каманда адправіцца ў гастрольны тур, які папярэднічае выхаду кружэлкі.

Фота: i-radio.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі