Андрэю Клімаву вярнулі сапсаваныя прадукты

Палітвязню Андрэю Клімаву толькі цяпер вярнулі прадукты, якія ў яго адабралі яшчэ на пачатку кастрычніка, калі яго толькі прывезлі ў Мазырскую калонію. Пра гэта паведаміў выконваючы абавязкі начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў Юры Баранкоў. Паводле яго слоў, прадукты бралі для праверкі. Разам з тым чыноўнік не ўдакладніў, чаму прадукты правяралі больш за месяц і наколькі яны цяпер небяспечныя для ўжывання.

Між тым сваякі палітвязня сцвярджаюць, што ўжо больш за тры тыдні ад Андрэя Клімава няма адказаў ні на лісты, ні на тэлеграмы, таму яны непакояцца.

Па словах жонкі палітыка Таццяны Клімавай, у Андрэя парушэнні ў складзе глюкозы ў крыві. Гэта хвароба, блізкая да цукровага дыябета, таму ён мусіць харчавацца адмыслова.

“Радыё Свабода”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі