Андрэя Уцюрына і кіраўніка "Белтэлекаму" затрымалі па адной справе

Андрэя Уцюрына і кіраўніка "Белтэлекаму" затрымалі па адной справе

Намесніка дзяржсакратара Саўбеза Беларусі Андрэя Уцюрына і кіраўніка "Белтэлекаму" Сяргея Сівадзедава затрымалі па адной справе. Пра гэта 25 чэрвеня паведаміў намеснік генеральнага пракурора Аляксей Стук. Пра затрыманне Уцюрына і Сівадзедава стала вядома ў канцы красавіка. Андрэй Уцюрын 7 гадоў узначальваў Службу бяспекі кіраўніка дзяржавы, з 2014-га працаваў у Савет бяспекі. Ён быў звольнены "за правіны, што дыскрэдытуюць званне ваеннаслужачага". Сяргей Сівадзедаў кіраваў "Белтэлекамам" з сакавіка 2014 года.

Стук распавёў, што хабар у памеры 148 тысяч долараў Уцюрын атрымаў за лабіраванне інтарэсаў расійскіх камерцыйных структур па пастаўцы абсталявання якраз для "Белтэлекама". У сувязі з гэтай справай быў затрыманы і Сівадзедаў. Андрэй Уцюрын, якому выставілі абвінавачанне ў атрыманні хабару, "супрацоўнічае са следствам".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі