Андрэй Савіных: у мяне дыягнаставаны каранавірус

Андрэй Савіных: у мяне дыягнаставаны каранавірус

Старшыня камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Андрэй Савіных заразіўся каранавірусам. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.

"Я выконваў разумныя меры бяспекі — дыстанцыя, дэзінфекцыя рук, — піша Савіных. — Але гэтага выявілася недастаткова. Па працы па-за межамі Палаты прадстаўнікоў мне даводзілася кантактаваць з вялікай колькасцю людзей. Таму нават з улікам мер засцярогі гэта было пытанне часу".

З 6 кастрычніка Андрэй Савіных знаходзіцца на бальнічным. Ён мусіць адбыць дома двухтыднёвую самаізаляцыю.

Як вядома, 2 кастрычніка адкрылася восеньская сесія Палаты прадстаўнікоў. Савіных на ёй прысутнічаў, даваў каментар тэлеканалу СТБ. Зусім магчыма, што цяпер дэпутатаў чакае здача тэстаў на каранавірус.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі