Андрэй Елісееў: Афіцыйны Мінск чакае ад Еўрасаюза гарантыяў

Нагадаем, што афіцыйны Мінск чакае запрашэнне на імя кіраўніка дзяржавы. А потым Беларусь сама вырашыць, хто будзе прадстаўляць яе на лістападаўскай сустрэчы.



Елісееў нагадвае, што ў 2009 годзе менавіта на імя Лукашэнкі запрашэнне і дасылалася, але перад тым былі прыпыненыя санкцыі супраць яго. Гэтым разам, кажа эксперт, трэба, каб спярша былі вызваленыя палітвязні, а потым знятыя санкцыі.



Андрэй Елісееў: "Мажліва, Беларусь разлічвае, што санкцыі сапраўды адменяць да гэтага моманту. Мажліва, афіцыйны Мінск спрабуе сабе нейкія кампенсацыі выбіць за вызваленне палітзняволеных. То бок, хочуць нейкіх канкрэтных гарантый з боку Еўрасаюза. Калі мы вызвалім палітзняволеных у бліжэйшы час, то, напрыклад, вы дасылаеце нам запрашэнне, і другое, трэцяе і г.д."



З іншага боку, кажа аналітык, не выключана, што Беларусь будзе шантажаваць Еўрасаюз. Калі запрашэнне на імя Лукашэнкі не прыйдзе, афіцыйны Мінск можа прыгразіць выхадам з праграмы Усходняга партнёрства.



Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі