Амерыканец трапіў у турму за кантрабанду... дыназаўраў

У прыватнасці, Эрык Пракопі незаконна завёз у ЗША з Манголіі косткі тыраназаўра, які жыў каля 70 мільёнаў гадоў таму, і прадаў іх больш чым за мільён долараў. Падсудны прызнаў сябе вінаватым па ўсіх пунктах абвінавачвання. Пракуроры нават пахвалілі яго за супрацоўніцтва са следствам, адзначыўшы, што ён дапамог раскрыць міжнародны чорны рынак крадзеных выкапняў і нацыянальных скарбаў.



ВВС паведамляе, што суд Нью- Ёрка прысудзіў амерыканца да трох месяцаў турмы. Што да шкілетаў дыназаўраў, дык яны былі вернутыя ў Манголію, дзе іх павінны будуць выставіць у новым музеі.



Фота — deartravel.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі