Вы тут

Амерыканцы пацвердзілі, што страцілі ў Афганістане самалёт

Той самы самалёт / Скрыншот з відэа t.me/navideovidno

Амерыканцы пацвердзілі, што страцілі ў Афганістане самалёт. Але абверглі, што ён быў збіты. Прадстаўнік амерыканскага кантынгента ў Афганістане Соні Леджэт напісаў у Twitter, што ў правінцыі Газні 27 студзеня разбіўся E-11A. Прычыны аварыі высвятляюцца. Аднак ужо цяпер ён сцвярджае, што "няма ніякіх прыкметаў таго, што аварыя была выклікана варожым агнём". Колькасць загінулых не называецца. Дадатковая інфармацыя з'явіцца пазней.

Раней рух "Талібан" паведаміў, што збіў амерыканскі самалёт і ён упаў у раёне, які кантралююць баевікі. З'явілася нават відэа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.