Амерыканцу не далі сурвэтку — ён —патрабуе ад McDonalds 1,5 млн долараў

Інцыдэнт адбыўся 29 студзеня ў населеным пункце Пакойма ў акрузе Лос-Анджэлес. Мужчына замовіў у McDonalds сэндвіч, з якім яму далі толькі адну сурвэтку. Калі Вэбстар Лукас падышоў да касы і папрасіў яшчэ сурвэтак, яму адмовілі ў грубай форме. Пры гэтым Лукас, які з'яўляецца афраамерыканцам, сцвярджае, што выказванне працаўніка (мексікана-амерыканца) мела расісцкае адценне.



Пазней пацярпелы заявіў пра атрыманую "незаслужаную псіхалагічную траўму", з-за якой не можа працаваць. McDonalds паспрабаваў вырашыць канфлікт і прапанаваў мужчыну бясплатныя гамбургеры. Аднак гэта абразіла Лукаса і ён падаў у суд, інфармуе РІА "Новости".
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі