Вы тут

Амбасаду Швецыі ў Мінску ўзялі ў аблогу сілавікі

Амбасаду Швецыі ўзялі ў аблогу беларускія сілавікі / Еўрарадыё

Сілавікі ў цывільным узялі ў аблогу амбасаду Швецыі ў Беларусі. Яны дзяжураць перад абодвума ўваходамі ў будынак на вуліцы Рэвалюцыйнай. 

Паводле непацверджанай пакуль інфармацыі, гэта звязана з тым, што сёння ў амбасадзе папрасілі прытулку двое грамадзян Беларусі.

Калі журналістка Еўрарадыё пазваніла ў дзверы амбасады, праз дамафон ёй адказалі: "Мы зараз зачыненыя, грамадзян не прымаем, каментароў не даем".

Амбасаду Швецыі ўзялі ў аблогу беларускія сілавікі / Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.