Амбасада Беларусі ў Бельгіі абвяргае звесткі пра падпал са свайго сайта

Амбасада Беларусі ў Бельгіі абвяргае звесткі пра падпал са свайго сайта

Невядомыя асобы падпалілі амбасаду Беларусі ў Бруселі, паведамляецца на сайце самога прадстаўніцтва. Фота ці відэа пакуль няма.

З гэтай нагоды дыпламаты спынілі прыём па консульскіх пытаннях.

Гэта не першы выпадак з амбасадай у Бельгіі. Год таму яе замазалі чорнай фарбай, а некалькі месяцаў таму — падпалілі яе дзверы і пакінулі надпісы на сценах.

Пазней карыстальнікі заўважылі, што гэта старое паведамленне за жнівень, якое з'явілася пад свежай датай. 

Яшчэ праз нейкі час амбасада Беларусі ў Бельгіі абвергла звесткі пра падпал. Тым часам пра яго паспелі напісаць ужо такія інфармагенцтвы, як БЕЛТА і ТАСС. На самім сайце дагэтуль застаецца інфармацыя пра падпал, датаваная 17 лістапада.

Амбасада Беларусі ў Бельгіі абвяргае звесткі пра падпал са свайго сайта

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі