Амбасадары Польшчы, Украіны і ЗША заклалі алею ў гонар Касцюшкі

У Косаве на Брэстчыне замежныя дыпламаты, якія працуюць у Беларусі, сабраліся дзеля ўшанавання памяці славутага гістарычнага дзеяча Тадэвуша Касцюшкі. Там прысутнічалі дыпламаты ЗША, Швайцарыі, Польшчы, Украіны і Расіі, дэлегацыя Фонду імя Касьцюшкі і іншыя госці, перадае Радыё Свабода.

У сваёй прамове першы сакратар амбасады ЗША ў Беларусі Элізабэт Льюіс прапанавала “ушанаваць не смерць Касцюшкі, а яго жыццё, яго дасягненні”. Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік выказаўся, што “Касцюшка — гэта асоба, якая нас лучыць і павінна лучыць яшчэ болей”.

Пасьля ўскладання кветак і экскурсіі па музею, амбасадары і госці заклалі дубовую алею каля сядзібы-музею Касцюшкі.