Амбасадарка ЗША наведала Гомельшчыну

Амбасадарка ЗША ў Беларусі Карэн Ст’юарт наведала Гомельшчыну. Дыпламатка перадала ў абласны анкалагічны шпіталь партыю лекаў коштам 1,8 мільёна USD, а мясцовай бібліятэцы -- сучасныя падручнікі па замежнай мове. Карэн Ст’юарт сустрэлася таксама з рэгіянальнымі лідэрамі аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Спн. Ст’юарт падкрэсліла нязменнасць патрабаванняў ЗША да ўраду Беларусі: вызваленне палітвязняў, гарантыя свабоды слова і асацыяцыяў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі