Амбасадар Беларусі адмовіўся ад удзелу ў адкрыцці помніка Купалу ў Гданьску

Амбасадар Беларусі ў Польшчы Павел Латушка нечакана адмовіўся ад удзелу ў суботнім адкрыцці помніка Янку Купалу ў Гданьску. Верагодна, так дыпламат зрэагаваў на адмову гарадскіх уладаў выкрасліць са сцэнара цырымоніі верш “Прарок”. Гданьская “Газета” напісала, што супрацоўнік консульства Беларусі звярнуўся ў магістратуру ў справе верша “Прарок”. Гэты верш, які заклікае: “Паўстаньце, рабскія натуры, пакіньце свой адвечны сон...”, — гучыць надзвычай актуальна нават для сучаснай Беларусі. Але Гданьск не згадзіўся выкрасліць верш “Прарок” са сваіх планаў. Песня на словы твора па-ранейшаму мае прагучаць падчас адкрыцця помніка.

Помнік пастаўлены на скрыжаванні вуліцы Янкі Купалы й Мсцівага ІІ ў Гданьску з нагоды 125-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта. Ініцыятарам ушанавання памяці Купалы была беларуская дыяспара Гданьска.

"Хартыя'97"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі