Вы тут

Амбасадар: Беларусь не хоча ўступаць у Еўрасаюз, але з часам гэта можа змяніцца

Аляксандр Міхневіч / БЕЛТА

Беларусь не мае на мэце стаць сябрам Еўрасаюза ці дамагацца асацыяванага сяброўства. Гэта Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Беларусі ў Бельгіі Аляксандр Міхневіч падкрэсліў сёння падчас анлайн-лекцыі для студэнтаў і выкладчыкаў факультэта міжнародных адносін БДУ, перадае БЕЛТА.

У адносінах Беларусі і ЕС, на думку дыпламата, варта браць пад увагу некалькі фактараў — узаемныя чаканні Беларусі і Еўрасаюза ад будучага супрацоўніцтва, знешнія абставіны, у тым ліку абавязальніцтвы Беларусі ў рамках іншых інтэграцыйных аб'яднанняў, а таксама імкненне і гатоўнасць кожнага з бакоў рухацца насустрач адзін аднаму. 

Міхневіч зазначыў, што пазіцыя Беларусі наконт сяброўства ў ЕС можа з часам змяніцца: "Але гэта таксама не значыць, што наша пазіцыя тут статычная і не можа змяніцца ў будучыні, з улікам знешніх і ўнутраных прычын, а таксама актуальных чаканняў беларускага грамадства".

Амбасадар звярнуў увагу на тое, што Еўрасаюз сёння не прымае ў свой склад новыя краіны-кандыдаты, перамовы з імі зацягваюцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.