Amanda Palmer прадставіла альбом кавераў Radiohead

Вакалістка The Dresden Dolls Аманда Палмер прадставіла міні-альбом, які складаецца з 6-ці кавераў песень гурта Radiohead, паведамляе рэсурс OpenMusic.  Radiohead on Her Magical Ukulele" шмат кажа пра яго змест.

З загалоўка зразумела, што ў міні-альбом увайшлі песні знакамітага гурта Radiohead у аўтарскай інтэрпрэтацыі Аманды Палмер. Ва ўсіх трэках вакалістка акампануе сабе на мініяцюрнай гавайскай чатырохструннай гітары - укулеле.



У альбом увайшлі песні Fake Plastic Trees, No Surprises, Idioteque, Creep і іншыя.

Бясплатна паслухаць міні-альбом акустычных кавераў на Radiohead ад Аманды Палмер можна на яе сайце. А скачаць лічбавую версію працы можна за 84 цэнты. Тыя ж фанаты, якім гэтага мала, могуць замовіць і дыск - яго даставяць разам з сапраўднай міні гітарай укулеле, размаляванай уручную.

Да таго ж, кожнаму, хто набудзе дыск, Аманда Палмер асабіста патэлефануе па Skype і падзякуе за гэта.

Нагадаем, што ў сольным рэпертуары Аманды Палмер пакуль значыцца толькі адзін альбом - "Who Killed Amanda Palmer" 2008 году.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі