Амаль 900 выпускнікоў здалі цэнтралізаваны іспыт на 100 балаў

Цэнтралізаваны іспыт / sb.by
Цэнтралізаваны іспыт / sb.by

Амаль 900 выпускнікоў здалі першы цэнтралізаваны іспыт на 100 балаў, паведамляе прэс-служба Мінадукацыі. Як распавядала Еўрарадыё, гэты іспыт адзінаццацікласнікі здавалі 14 траўня.

Па беларускай мове 100 балаў атрымалі 413 навучэнцаў, па рускай — 482. Агулам іспыт здавалі больш за 53 тысячы чалавек.

У Мінадукацыі падкрэсліваюць, што каля 10% выпускнікоў не змаглі пацвердзіць свае адзнакі 9 і 10 балаў, атрыманыя па выніках года.

Каля 60% удзельнікаў цэнтралізаванага іспыту паказалі вынікі 6, 7 і 8 балаў па дзесяцібальнай шкале. "У сярэднім навучэнцы справіліся прыкладна з 70% заданняў ад іх агульнай колькасці", — кажуць у Мінадукацыі.

Пры гэтым тры чалавекі выканалі тэст па беларускай мове на 0 балаў. Адзнакі 1 і 2 балы па 10-бальнай шкале атрымалі 63 вучні, якія здавалі беларускую мову, і 85 — рускую.

Цэнтралізаваны іспыт адзінаццацікласнікі сёлета здавалі ўпершыню. У Мінадукацыі мяркуюць, што новая форма выніковай атэстацыі выпускнікоў апраўдала сябе.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі