Алёна Ланская — у фінале "Еўрабачання"! (фота, відэа)

Прадстаўніца Беларусі на "Еўрабачанні 2013" Алёна Ланская трапіла ў фінал конкурса. Разам з ёю з першага паўфінала ў фінал прайшлі Малдова, Літва, Ірландыя, Эстонія, Данія, Расія, Бельгія, Украіна, Нідэрланды.

Першы каментатар Еўрабачання: Ланская ў фінале — збег прыемных абставінаў

Алёна Ланская выйшла на сцэну з агромнага бліскучага шара, які сімвалізаваў планету шчасця Solayoh. На спявачцы была сукенка, аздобленая 70 тысячамі стразаў. На сцэне Ланскую суправаджалі два танцоры і тры бэк-вакалісты: дзве дзяўчыны з Сербіі і хлопец з ПАР.

Перад конкурсам букмекеры апусцілі Ланскую спачатку на 15-е, а пасля на 18-е месца ў агульным заліку. Аднак у сваім паўфінале беларуская спявачка мела шосты рэйтынг.

Топ-10 удзельнікаў “Еўрабачання” па меркаванні букмекераў

Другі паўфінал конкурса пройдзе 16 траўня, фінал — 18 траўня.

 

Фота: Sander Hesterman (EBU).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі