Вы тут

Аляксей Венедыктаў у Мінску (відэа)

Аляксей Венедыктаў / Еўрарадыё

У беларускую сталіцу прыехаў галоўны рэдактар расійскай радыёстанцыі "Эхо Москвы" Аляксей Венедыктаў. Ён удзельнічае ў форуме "Мінскі дыялог", які пачаў працу ў беларускай сталіцы 7 кастрычніка.

У мінулы раз Венедыктаў прыязджаў у Беларусь у траўні сёлета. У Брэсце ён удзельнічаў у XIV Беларускім міжнародным медыяфоруме, быў мадэратарам круглага стала на тэму "Саюзная дзяржава: 20 гадоў у медыяпрасторы. Вынікі і перспектывы".

У сваіх праграмах на "Эхо Москвы" Аляксей Венедыктаў нярэдка спынецца на "беларускай тэматыцы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.