Вы тут

Аляксандра Сасновіч выйшла ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў Палерма

Аляксандра Сасновіч / Reuters

На тэнісным турніры ў італьянскім Палерма беларуска Аляксандра Сасновіч (119-я ў рэйтынгу WTA) выйшла ў чвэрцьфінал.

У паядынку 1/8 фіналу адзіночнага разраду наша суайчыніца ў двух сэтах выйграла ў прадстаўніцы Італіі Ясмін Пааліні (95) — 6:0, 6:2. Сустрэча доўжылася 1 гадзіну 12 хвілін.

Перад гэтым САсновіч перамагла бельгійку Элізе Мертэнс (23) — 6:4, 6:1.

Турнір Palermo Ladies Open завершыцца 9 жніўня. Гэтыя спаборніцтвы сталі першым афіцыйным тэнісным турнірам пасля перапынку, выкліканага пандэміяй COVID-19.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.