Аляксандр Мілінкевіч сёння правядзе сустрэчу з мінчукамі

У аўторак вечарам у Мінску мусіць адбыцца сустрэча лідэра аргкамітэту руху “За Свабоду” Аляксандра Мілінкевіча з жыхарамі Першамайскага раёна.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў актывіст руху Юрась Губарэвіч:

“Актывісты руху падавалі заяўку на тое, каб сустрэча адбылася непасрэдна ў будынку раённай адміністрацыі, што натуральна было б больш зручна для людзей. Аднак, як і ў выпадку з іншымі гарадамі, дзе мы атрымалі больш за 6 адмоваў, нам было адмоўлена. Тым не менш, сустрэча ўсё роўна мусіць адбыцца”.

Паводле словаў Губарэвіча, сустрэча запланавана на 18 гадзін каля будынка адміністрацыі Першамайскага раёна. Ён лічыць, што ёсць невялікая надзея, што чыноўнікі перадумаюць і дазволяць людзям пагаварыць з палітыкам у самім будынку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі