Аляксандр Лукашэнка збіраўся ісці лячыць людзей ад каранавіруса
Але яго адгаварыў міністр аховы здароўя.
Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным зрабіць усё для выратавання жыццяў людзей, у тым ліку пацыентаў з каранавірусам. Пра гэта ён заявіў на нарадзе 7 красавіка.
Кіраўнік дзяржавы заявіў, што сам гатовы дапамагаць лекарам.
"Калі нешта магу для вас зрабіць, калі ласка, скажыце. Я ўжо міністру казаў: трэба, Уладзімір Сцяпанавіч, — значыць, з табой пойдзем лячыць людзей. Я ўжо гаварыў яму. Ён кажа: пакуль не трэба", — цытуе БЕЛТА словы Лукашэнкі.
Раней беларускі кіраўнік некалькі разоў выказваўся наконт таго, што дапамагае ад каранавіруса: праца на трактары, штодзённая доза алкаголю, саўна, гульня ў хакей і г.д.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.