Аляксандр Лукашэнка заўтра наведае Маскву

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў аўторак наведае Маскву, дзе прыме ўдзел у цырымоніі развітання з патрыярхам Алексіем II. Нагадаем, пахаванне адбудзецца 9 снежня ў Богаяўленскім саборы расійскай сталіцы.
"Інтэрфакс" нагадвае, што ў мінулую пятніцу Лукашэнка ад імя беларускага народу і ад сябе асабіста выказаў спачуванні Сіноду Рускай праваслаўнай царквы і ўсім праваслаўным вернікам у сувязі са смерцю патрыярха.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі