Вы тут

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ пра абарону інфармацыі

pixabay.com

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №449 "Аб удасканаленні дзяржаўнага рэгулявання ў галіне абароны інфармацыі", паведамляе TUT.by са спасылкай на яго прэс-службу.

Гэты дакумент дазволіць дзяржаўным органам павялічыць бяспеку і надзейнасць інфармацыйна-камунікацыйных сетак і інфармацыйных сістэм. Ва ўказе пазначаныя асноўныя патрабаванні па забеспячэнні тэхнічнай і крыптаграфічнай абароны інфармацыі крытычна важных аб'ектаў інфарматызацыі (КВАІ). Таксама ў ім скарэктаваныя галіновыя крытэрыі аднясення аб'ектаў інфарматызацыі да крытычна важных.

Дзякуючы новаму ўказу ў Дзяржаўны рэестр крытычна важных аб'ектаў інфарматызацыі ўдасца дадаткова ўключыць шэраг аб'ектаў паліўна-энергетычнага комплексу, прамысловага і фінансавага сектараў, сферы транспарту і камунікацый, ЖКГ, аховы здароўя і адукацыі, кажуць у прэс-службе.

Як вядома, за апошнія некалькі месяцаў на пошту беларускіх чыгуначных вакзалаў, аэпропорта, офіса авіякампаніі "Белавія", школ, універсітэтаў, а таксама гандлёвых цэнтраў неаднаразова паступалі электронныя паведамленні пра фальшывае мініраванне. Кожнае такое паведамленне суправаджаецца эвакуацыяй дзясяткаў і соцень людзей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.