Аляксандр Глеб падпісаў кантракт з “Коньяспорам” на паўгода

Летась “Коньяспор” фінішаваў на 6-м месцы ў другім дывізіёне чэмпіянату Турцыі і атрымаў права выступаць у элітнай лізе пасля матчаў плэй-оф. Цяпер, пасля першага кола турэцкага першынства, каманда займае 13-ты радок сярод 18 клубаў Суперлігі. У 17 праведзеных матчах гэтага сезона клуб набраў 20 ачкоў (6 перамогаў, 2 нічыі, 9 паразаў; розніца мячоў – 22-26).



Стартавы паядынак другой паловы чэмпіянату “Коньяспор” правядзе 26 студзеня ў Стамбуле супраць лідара турэцкага першынства “Фенербахчэ”, у якога 41 ачко, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі