Вы тут

Аляксандр Фядута ў зняволенні напісаў верш-прысвячэнне Караткевічу

Аляксандр Фядута / Еўрарадыё

Аляксандр Фядута ў СІЗА №1 ("Валадарка") піша вершы. Пра гэта ў Фэйсбуку распавяла ягоная жонка Марына Шыбко.

"Напісаў першы верш па-беларуску пасля школы (не цытую, бо пра вожыка і асабісты). І вось урывак з верша, прысвечаны Ул. Караткевічу:  

Быў. Ёсць. Буду.

Он жил, и в нем идея жила,
И, конечно, не только в нем.
Одного он в этом мире желал —
Победы добра над злом.
Он смеялся, не ведая грусть,
В его мире зло оставалось злом,
А добром была Беларусь"
.

У лісце жонцы Фядута расказаў, што часта "бачыць у сне Гародню, бабціну хату, табачку і школу, дзе вучыўся і дзе працаваў. І, канешне, Нёман і мост, па якім шпацыраваў". 

Аляксандр Фядута знаходзіцца за кратамі ўжо 14 месяцаў — з красавіка 2021-га. Яго разам з юрыстам Юрыем Зянковічам і старшынёй Партыі БНФ Рыгорам Кастусёвым вінавацяць у змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам. Па іх справе праходзяць яшчэ Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук — іх вінавацяць у "актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". 

Крымінальная справа, як паведамлялася, перададзеная ў суд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.