А.Лябедзька: Для прэтэндэнтаў былі створаныя розныя ўмовы

Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў паказала наяўнасць розных умоваў для прэтэндэнтаў. Такое меркаванне выказаў лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.  Ён падкрэсліў, што калі працэдура рэгістрацыі для кандыдатаў ад улады была фармальнасцю, дык для кандыдатаў ад Аб'яднаных дэмакратычных сілаў - сур'ёзнай перашкодай. Пры гэтым Лябедзька прызнаў, што ў шэрагу выпадкаў адмовы ў рэгістрацыі былі абаснаванымі.

Лідэр АГП лічыць, што 78 зарэгістраваным кандыдатам ад Аб'яднаных дэмакратычных сілаў неабходна правесці кампанію па прапагандзе сваіх поглядаў. У прыватнасці, давесці да насельніцтва пазіцыю АДС, што парламенцкія выбары несправядлівыя, а іх вынікі - нелегітымныя, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, што 31 жніўня адбудзецца пашыранае пасяджэнне Палітрады АДС з удзелам зарэгістраваных кандыдатаў. Будзе абмеркаванае магчымае зняццё кандыдатаў і час, калі гэта мусіць быць зроблена. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі