Алкаголь, зброя, тытунь — “папулярная” перадсвяточная кантрабанда
![Алкаголь, зброя, тытунь — “папулярная” перадсвяточная кантрабанда](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/mytnia_2.jpg.webp?itok=HQLFXHbP)
Супрацоўнікі Мінскай рэгіянальнай мытні распавялі, якую “папулярную” кантрабанду яны знаходзяць у паштовых адпраўленнях перад Калядамі і Новым годам. Сярод такіх забароненых пасылак сустракаюцца бутэлькі з алкаголем, зброя, тытунёвыя вырабі і замежная валюта, піша газета “Рэспубліка”.
Таксама з-за мяжы нярэдка дасылаюць сродкі сакрэтнага атрымання інфармацыі, архіўныя дакументы, культурныя каштоўнасці. Вялікую праблему для мытнікаў стварае зброя і вырабы, канструктыўна падобныя да яе, у тым ліку нажы, якія могуць прызнаць халоднай зброяй.
Спецыялісты адзначаюць, што пераслаць поштай замежную валюту можна — калі гэта сума да 200 долараў у лісце з абвешчанай каштоўнасцю. Такія лісты трэба дэклараваць у падатковай. Калі мытня знаходзіць грошы ў звычайных лістах, то валюту канфіскоўваюць.