Алімпійскі прызёр Жалязоўскі: Лукашэнка напалохаўся, што за яго не прагаласуюць

Алімпійскі прызёр Жалязоўскі: Лукашэнка напалохаўся, што за яго не прагаласуюць

Славуты беларускі канькабежац, шасціразовы чэмпіён свету, алімпійскі прызёр Ігар Жалязоўскі ў інтэрв'ю Радыё Свабода пракаментаваў апошнія падзеі ў Беларусі. Ён даўно жыве ў Расіі, дзе займаецца бізнесам. Жалязоўскі сочыць за падзеямі на радзіме і бачыў фота, відэа разгонаў мірных акцый пратэсту, брутальных затрыманняў людзей.

"Відаць, [Лукашэнка] ...напалохаўся, што рэальна ніхто не прагаласуе, бо да гэтага ўсё ішло, — кажа Жалязоўскі. — Плюс пастарэў, адстаў у тэхналогіях. Цяпер штосьці сфальсіфікаваць нашмат складаней, чым нават 5 гадоў таму".

Былы спартсмен лічыць, што беларускі кіраўнік ізаляваўся ад народу і страціў сувязь з рэальнасцю.

"Асабіста для мяне было абсалютна прадказальна, што будуць выбраныя менавіта такія метады — дыскрэдытацыя апанентаў, пасадкі канкурэнтаў, жорсткія разгоны і суды пад капірку, — кажа Ігар Жалязоўскі. — І яго не хвалюе, што тым самым толькі больш настройвае людзей супраць сябе, адштурхоўвае нават тых, хто некалі яго падтрымліваў. Пляваць на ўсіх, паверце!".

Жалязоўскі лічыць, што для Лукашэнкі сёння галоўнае застацца пры ўладзе, "бо ведае, што інакш магчымыя наступствы". "Ну а навошта рызыкаваць, калі можна падоўжыць тэрмін яшчэ на 5, а то і на 10 гадоў? — працягвае Ігар Жалязоўскі. — Тым больш здароўе дазваляе". Ён лічыць, што сёння ўсё залежыць ад людзей, "найперш маладых, якім тут жыць: ад іх мужнасці, стойкасці, вытрыманасці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі