Алеся Пушкіна пахаваюць 13 ліпеня ў Бабры

Алесь Пушкін / Еўрарадыё
Алесь Пушкін / Еўрарадыё

Мастака Алеся Пушкіна пахаваюць 13 ліпеня на радзіме — у Бабры, паведамляе Радыё "Свабода" са словаў ягонага сябра.

Цела палітзняволенага мастака аддалі сваякам. Чакаецца, што ўжо сёння яго перавязуць у вёску Бобр Крупскага раёна Мінскай вобласці, дзе жыве сям'я Пушкіна.

Паводле папярэдніх звестак, пахавальная служба ў царкве пачнецца заўтра ў 12:30. Перад гэтым труна з целам Алеся будзе стаяць у яго дома, усе ахвотныя могуць прыехаць з ім развітацца.

Пра смерць Пушікна ў Гродне ў рэанімацыі "пры нявысветленых абставінах" паведаміла 11 ліпеня яго жонка. Мяркуецца, што ў турме яму своечасова не аказалі медыцынскую дапамогу — у палітвязня была прабадная язва, якая выклікае востры боль. У бальніцу яго прывезлі запозна, "фактычна паміраючага".

Алесь Пушкін быў асуджаны за сваю творчасць на 5 гадоў калоніі строгага рэжыму. Увосень 2022-га яму ўзмацнілі пакаранне і перавялі ў турму №1 у Гродне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі