Вы тут

Алесь Пушкін: суд адбудзецца да 4 лютага і хутчэй за ўсё будзе закрыты

Мастак і палітвязень Алесь Пушкін / З архіву Еўрарадыё

"Суд адбудзецца да 4 лютага і хутчэй за ўсё будзе закрыты",піша ў адным з лістоў на волю мастак і палітвязень Алесь Пушкін. Паводле яго слоў, "усё засакрэчана".

facebook.com/ales.susha/

Алесь Пушкін знаходзіцца за кратамі з сакавіка 2021 года. Пра тое, што яго крымінальную справу накіравалі ў суд, стала вядома ў сярэдзіне студзеня.

Мастака абвінавачваюць у "рэабілітацыі нацызму" (выстаўленне на выставе ў Гродне партрэта ўдзельніка пасляваеннага беларускага антысавецкага руху Яўгена Жыхара) і "здзеку над дзяржаўнымі сімваламі" (перфоманс у Кіеве ў сакавіку 2021-га), яму пагражае да 12 гадоў зняволення.

Па версіі Генпракуратуры, Пушкін "здзейсніў дзеянні, накіраваныя на прапаганду нацызму і дзейнасці беларускіх калабарацыянісцкіх арганізацый". Крамолу ўбачылі і ў іншых яго творах, акцыях. Следчы камітэт прыгадаў нават перформанс 1999 года, калі мастак прывёз да Адміністрацыі прэзідэнта тачку гною ў якасці падарунку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.