Вы тут

Алена Леўчанка: адчуванне, што мы ўсё бліжэй да Паўночнай Карэі

Алена Леўчанка на акцыі пратэсту ў Мінску / Фота з сацсетак

Славутая беларуская баскетбалістка Алена Леўчанка пракаментавала TUT.by апошнія падзеі ў спартовай галіне, дзе чыноўнікі хочуць кантраляваць спартсменаў. Справа ў тым, што сотні іх падпісалі ліст аб спыненні гвалту сілавікоў, на іх пачаўся ціск, у кантракты збіраюцца ўносіць змены. У аўторак з'явіўся відэазварот вядомых спартсменаў, якія папярэдзілі спартыўных чыноўнікаў.

"Замест таго, каб канцэнтравацца на пастаўленых задачах і добрых выступленнях, мы назіраем псіхалагічны ціск на спартсменаў, — кажа Алена Леўчанка. — Нашы чыноўнікі любяць паўтараць, што спорт па-за палітыкай, але ў даным выпадку мы фактычна назіраем парушэнне правоў чалавека".

І ўсё гэта адбываецца ў цэнтры Еўропы ў XXI стагоддзі. "Складваецца адчуванне, што мы ўсё бліжэй да Паўночнай Карэі: гэта не кажы, гэтага не рабі", — дадае баскетбалістка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.