Алексіевіч: Лукашэнка ўжо выглядае меншым дыктатарам, чым Пуцін

Святлана Алексіевіч лічыць, што "да пары да часу мы захаваем такі вось суверэнітэт". Але незалежнасць "будзе слабая". Таму зразумела, чаму ў сённяшняй сітуацыі "ўлада маўчыць", кажа Алексіевіч.



"Мяне вельмі радуе цяперашняя цікавасць да беларускай мовы, столькі людзей запісваецца на курсы, — цытуе Святланы Алексіевіч Радыё Свабода. — На сённяшні момант — гэта форма супраціву. Не браць жа вінтоўку і ісці ў лес. Гэта сёння малаверагодна. Гэта да якой ступені адчаю трэба давесці народ, як ва Украіне, каб гэта здарылася. І не дай Бог, каб гэта адбылося. Я прыхільніца паўзучай эвалюцыі. Гэта лепш, чым любая рэвалюцыя. Ніводная рэвалюцыя не прыносіла прыгожых пладоў. Я прыхільніца руху жыцця".



Пісьменніца адзначае, што на фоне таго, што цяпер робіцца ў Расіі і Расіяй ва Украіне "Лукашэнка выглядае меншым дыктатарам, чым Пуцін".
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі