“Akute“ - пераможца “Басовішча-2010“

Магілёўскі гурт “Akute“ стаў перамажцам сёлеташніх “БАСоў“.
Акутэ“ выйгралі прыз у 1000 долараў і мачымасць запісаць альбом у Польшчы. У інтэрв'ю для Еўрарадыё гітарыст гурта Стас Мытнік выказаў падзякі ўсім, хто іх падтрымліваў.

Стас Мытнік: “Дзякуй усім тым, каму мы падабаліся і не падабаліся!“.

Стас падзякаваў таксама і арганізатарам “Басоў“, за тое, што вярнулі конкурсную частку. І дадаў:

Стас Мытнік: “Арганізатары сёлета паклікалі не тыя гурты, якія былі раней. І гэта вельмі добра“.

Фестываль працягваецца. Наперадзе выступы каманд: Ляпіс Трубяцкой, :B:N:, Troitsa, Litvintroll і TerminX.

Уключайце жывы эфір ужо зараз! “Віртуальнае Басовішча“ разам з dj Лізай Кучаравай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі