Акупацыйныя ўлады Херсона прызналі абстрэл другога моста праз Днепр

Акупаваны Херсон / Суспільне Херсон
Акупаваны Херсон / Суспільне Херсон

Кіраўнік расійскай акупацыйнай адміністрацыі Херсонскай вобласці Уладзімір Сальда прызнаў начны абстрэл двух мастоў з боку УСУ, піша ВВС.

У эфіры тэлеканала Расія 24 ён заявіў, што ў чыгуначны мост трапілі дзве ракеты.

"Абстраляны Антонаўскі мост, і крыху вышэй па плыні яшчэ чыгуначны мост, туды таксама дзве ракеты прыляцелі", — сказаў Сальда.

Факт абстрэлу Антонаўскага моста пацвердзілі сёння раніцай прадстаўнікі як Расіі, так і Украіны. Аднак гэта першае афіцыйнае пацверджанне з боку акупацыйнай адміністрацыі факту абстрэлу яшчэ і другога моста.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі