Актывісты апазіцыі пікетуюць Мінгарсуд, дзе судзяць Пальчыса

Актывісты апазіцыі пікетуюць Мінгарсуд, дзе судзяць Пальчыса

Актывісты апазіцыі пікетуюць Мінгарсуд, дзе сёння разглядаюць справу блогера Эдуарда Пальчыса, заснавальніка і аўтара сайта 1863x.com. Працэс пачаўся сёння ў 10.00 і праходзіць у закрытым рэжыме.

Каля дзясятка апазіцыянераў прыйшлі да будынку суда з бел-чырвона-белымі сцягамі і плакатамі “Свабоду Пальчысу!”. Удзельнікі пікета скандуюць: “Эдуард, мы з табой! Трымайся!”, паведамляе Радыё Свабода.

Эдуард Пальчыс, вядомы ў інтэрнэце пад імем “Джон Сільвер”, змяшчаў на сваім сайце матэрыялы, у якіх даваліся крытычныя ацэнкі палітыцы Расіі ў дачыненні Беларусі і Украіны. На пачатку года яго затрымалі ў Расіі і выдалі Беларусі.

Блогера абвінавачваюць у распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці варожасці (ч.1 арт.130 КК) і ў распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў (арт.343 КК). Паводле першага артыкула яму пагражае да 5 гадоў абмежавання волі, паводле другога — да чатырох гадоў зняволення.

Праваабаронцы прызналі Эдуарда Пальчыса палітвязнем.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі